Украіна хоча прыцягнуць да 20 млрд долараў ЗША для павелічэння вытворчасці зброі, у тым ліку дальнабойных ракет, сродкаў СПА і беспілотнікаў. Аб гэтым у кулуарах Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе заявіў міністр стратэгічных галін прамысловасці Украіны Герман Смятанін, паведамляе Bloomberg.
Паводле яго слоў, фінансаванне застаецца асноўным слабым звяном, паколькі ў многім залежыць ад замежнай падтрымкі эканоміка Украіны, а Кіеў можа фінансаваць толькі палову сваіх патрэбаў у ваеннай вытворчасці. На дадзены момант 40% зброі для арміі выраблена ва Украіне, паведаміў Смятанін.
«У нас больш магутнасцей, чым фінансавання. Нам трэба знайсці ад 15 да 20 млрд долараў па ўсім свеце, каб павялічыць вытворчасць», — заявіў міністр.
Кіеў шукае фінансавання шляхам прамых закупак па так званай «дацкай мадэлі», калі саюзныя ўрады плацяць за боепрыпасы, вырабленыя на ўкраінскіх прадпрыемствах. Украіна таксама стварыла сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці зброі з заходнімі кампаніямі, у тым ліку з нямецкай Rheinmetall і брытанскай BAE Systems.
вс